Тлушч

by Тлушч

supported by
/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.

      name your price

     

1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
10.
11.

about

Запісана на Mapletree studio і Vintage Mixing studio у траўні-чэрвені 2013.
Звядзенне: Андрэй Свірыд (andddroid@gmail.com)
Вокладка: Паштэт

www.vk.com/tlushch
www.facebook.com/tlushch

credits

released September 30, 2013

tags

license

about

Тлушч Minsk, Belarus

Тлушч паўстаў на аскепках гурту Завулак Vinny Sitgm'ы недзе на Яблычны Спас 2012. Ад гэтага часу мы часта выступаем, а таксама зрабілі 2 запісы і ўжо распачалі трэці. Мы не заганяемся наконт стыляў і граем тое, што падабаеца, але асабліва не адыходзім далёка ад сваіх каранёў - панк року, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, рэггей, дыска і інш. Добрага чалавека мусіць быць шмат) Усім Тлушч! ... more

contact / help

Contact Тлушч

Streaming and
Download help

Track Name: Збянтэжаны - Embarassed (feat Саша Наіўны, Pills Don't Kill)
01. Збянтэжаны

Я крыху збянтэжаны,
можа нават разгублены.
і пляваць, што свежыя
абаранкі й бублікі.

Хай яны і чэрствыя,
альбо ўжо зацвілыя.
Адчуваю сэрцам, як
зачапілі віламі

з дна кампоснай ямы iх,
нашай ці суседскае,
бо абрус ўвесь плямамі
(праўда, й быў запэцканы).

Колеру расліннага
затаўка пад хусткаю.
штось гучыць шчымлівае
з Кейпа, я надкусваю.
Track Name: Субкультурны слой - Subculture layer
02. Субкультурны слой

Шырокая рыдлеўка i глыбокi субкультурны слой.
I мне у iм капацца нi ахвоты, нi маральных сiл.
I жнiвеньскаму сонцу пiрамiду не прагрэць Маслоў.
Ну i няхай сабе, няхай i не прагрэтая зусiм.

Гляджу як дрэвы ў парку спiлавалi ледзь не да камля.
Магчыма цалкам, што iм нават болей так пасуе.
I невядома, з кiм цяпер сябе мне атаясамляць,
бо неабходна штось напяць, дык спандэкс цi касую?

Субкультурны слой
Субкультурны гной
Track Name: Сырое й небяспечнае - Raw and Dangerous
03. Сырое й небяспечнае

Дзе айчынны рок пытаешся ў мяне шаноўны? -
паспрабуй тут не загразнуць у пытаннях моўных.
А хапала і ў нас такіх камандаў,
што ажно да сутараг, ажно да ліхаманкі
шчыльным гукам расчуліць умелі сэрца часам,
што выходіў з-пад прымусу, з-пад абцасу.
некаторым выканаўцам асабіста дзячу -
дзякуй Спірыну Змітру і Алесю Чачу.

жывы гук.
усё па-чалавечаму -
гастрольныя пасведчанні № 567656

мы на рагу
дыхтоўнага і пекнага,
сырога й небяспечнага.

Нават ад артыстаў кшталту "Караля і блазна"
ці магчыма адцурацца? Кажучы ўласна,
я не выракаюся, але, калі быць шчырым,
пагаджуся, што напраўду гэтае магчыма.

жывы гук.
усё па-чалавечаму -
гастрольныя пасведчанні № 70602345ЭЮЯ.

мы на рагу
дыхтоўнага і пекнага,
сырога й небяспечнага.
Track Name: Барселона - Barcelona
04. Барселона

Твая машына,
твая кватэра -
я твой мужчына,
я твой сальсера.

ласкавы дотык яе далоняў -
гарачы поўдзень у Барселоне.
І, як зазвычай, я у апёках,
а часам, нават, у крывапацёках.
Track Name: Кінатэатр "Вільня" - "Vilnia" Cinema
05. Кінатэатр "Вільня"

Кінатэатр "Вільня":
заўжды напалена ў залі.
Лепш адключы свой мабільны,
каб раптам яго не аджалі.

А на смаленскім вакзале
калафіліншчыцы труцца.
За столікам з штучнай азаліяй -
з імі чакаў ператрусу.

Меў я даволі нагодаў
крочыць па лёдзе, па коўзкім.
Пару разоў ледзь не голым
быў ў казіно беластоцкім.

Бо не умею спыняцца
бо я зусім апантаны.
Таму і дзеўкі туляцца,
а не нашу я сутаны.
Track Name: Хэй, падлетак! - Hey, teenager!
06. Хэй, падлетак!

Таксама быў такім.
Разбэшчаны дзяцюк,
ні разу ні рахіт -
баяўся сам фізрук.

Непаўналетні,
непаўнавартасны.

А скажуць вам: "Ды ён -
зануда і батан!"
Дык гэта ўсё - паклёп,
паклёп, кажу я вам.
Track Name: Размеркаванне - Dispensing
07. Размеркаванне

Ёсць нармальнае размеркаванне, а ёсць Пуасона,
а таксама канчатковае ў радыяктыўнай зоне -

мо пашчасціць трапіць некуды пад Ваўкавыск
(добра, што ў нас аніводнай выспы).
На вакзале ты дзяўчыну чмокнеш у шчаку і
скажаш ёй: "Пакуль!" - сам сабе мяркуй.

Думаеш, што ў гэтым вінаваты Гаус,
праз яго паедзеш ты балоты паўз?

Вінаватыя сталічныя твае сябры,
Для якіх сягоння ў клубе мочаць рок "Звяры".
Яны танчаць, п'юць кактэйлі, лаяць іхні смак,
Не зважаючы, што цябе няма.
Track Name: Скажы сваёй сястры - Tell your sister
08. Скажы сваёй сястры

Скажы сваёй сястры, чаго сумелася?
Каб не гуляла з байструкамі на New Balanc'ах.
Кажу, кажу табе, што папсуюць дзяўчо.
Ці ж не датычыць гэтае мяне, няўжо ж?

Хай лепей вычуццы, ну а бел. літ найперш,
бо без яе не ўладкавацца нікуды цяпер.
Калі ў мяне быў час - чамусь не чыталася.
Ты добра ведаеш, што ўрэшце атрымалася.

Але засцерагу яе дакладна ад
тых, што завальваюць страшэннымі накладамі.
Каб хутка распісаць, закрыць пазіцыю,
і каб пылілася да скону на паліцах, э.

Цяпер друкуецца так мала вартага,
але параю ёй аўтарытэтных аўтараў.
На іхніх вокладках драпаў і мармытаў:
"Я спадзяюся не апошні, хто гэта гартаў".
Track Name: Холадакамбiнат - Ice Factory (feat Бостонское Чаепитие)
09. Холадакамбінат

Мы з маёй гірлой
заточым пару фруктовых ільдоў,
і я сентыментальна ўздыхну.
Я хачу ізноў пачуць той гук,
каб холад працяў наскрозь,
дарэшты.

А калі пачуў,
што нібы холадакамбінат згарэў,
яскрава сабе ўявіў.
Як ляжаць ў вагні
"Каштан", "Вавёрачка" і той дом,
дзе мы так файна свой бавілі час.
Track Name: Яблычны спас - Apple Feast Day
10. Яблычны спас

Не магу прыгадаць,
ці быў гэта Ілля,
ці то Яблычны спас.

Навакол - злагада,
нам гудзела ралля
і шумеў вадаспад.

Мабыць на сенажаць
на равэрах хіба
ці то йшлі пехатой.

Усіх дэталяў на жаль
не ўзгадаю, прабач,
бо і я ўжо не той.

Хроп учора грамчэй,
неахайна аброс
і дадаў у вазе.

І канчаю хутчэй,
змарнаваў усё дабро
немаведама дзе.

А агеньчык, якога
я грэўся каля,
і дагэтуль не згас.

Вось табе і Юр'я,
вось табе і Ілля,
вось і Яблычны Спас.
Track Name: Тлушч - Fat
11. Тлушч

Мяне заўжды пужала
залішняя вага.
І сёння я ў жалі -
набраў паў-Авагадра.

Ну што, скажы, такога,
што крыху пашчыльнеў?
Цяпер не рызыкоўна
кульнуцца ў чаўне.

За кафедрай і фрэзай
з прыродай запавет,
калі пад круглым прэсам
някепскі чалавек.

Ён некаму пасуе,
а іншым - не зусім.
Фактурныя красуні
й агідныя самцы.

Усёй сваёю масай,
тупіца і халуй,
працягвай лянавацца
і надалей пракрасцінуй.

Палюй на чужых жонак,
гадуй утульны плюш,
цябе з Маленькім Джонам
яднае толькі тлушч.