more from
Robot Riot! Records
We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

З​о​р​к​а В​е​н​е​р​а

by Тлушч

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
1. З гэтага не пражывеш Чакай, чувак, цябе я мушу папярэдзіць, бо, як гляджу, ты папросту крэйзі! Калі тут пахне, то дакладна не грашыма, і зарабіць на гэтым проста немагчыма. Ды і наогул не мужчынскі то занятак, а для якіх-небудзь шчанятаў, Але, як бачыце, мы тутака заліплі, не горай чым таленавіты містэр Рыплі. Але каб моцна - дык ніхто і не шкадуе, а на пліце вада тым часам каляхуе. І я не ведаю што зараз што пачулі, ды кіпень во ліецца ўжо з усіх адтулін. Таму хутчэй, хутчэй адсюль бяжыце, а мы сабе заварым па Прынцэсе Гіце, Альбо магчыма па яе сяброўцы Кандзі - наколькі хопіць у паднятай сёння касе. І гэта ўсё ці мае сэнс? якое там, адбіць прынамсі б бенз. Ні абывал, ні спажывец: цудоўна, толькі з гэтага не пражывеш.
2.
2. Паміраць сабраўся (feat. Dzieciuki) Паміраць сабраўся, а жыта сей, дахадзі абанемент у басейн і, нарэшце, - запрасі гасцей. Мой любы друг, што так спяшаешся ў труну? Адказны крок, і ты - глядзі - не стрэсануў. Нам так шкада - сабраўся паміраць, але ты не сумуй па жонцы - паклапачуся пра яе. Паміраць сабраўся, а жыта сей, булачку даеш, дапі кісель. І няблага б засцяліць пасцель. І адпачнеш! А ты, гляджу, зусім разкіс, Ці напужаў цябе магчыма гэты спіс? Ты раптам стаў замалады каб паміраць. Бо трэба ж некаму яго і жаць.
3.
3. Нападпітку Мы з таварышам сягоння ў гуморы, не здаволімся півасам гумовым. Зарубіліся мы з ім па Каліноўскім, па жмудзінах, і ліцвінах, і літоўцах. І адкуль, скажыце, столькі красамоўства? Бо мы сёння, бо мы сёння Нападпітку, нападпітку, нападпітку. Тут у бары так прыемна, так утульна. Шкада толькі: прыбіральню рамантуюць. У настроі абсалютна ўрачыстым я магу з задавальненнем есці чыпсы. Што з таго, што кампаньён мой абмачыўся? Абмачыўся, абмачыўся. Нападпітку, нападпітку, нападпітку. Кюрасао, ён блакітны, а я - не, не-не-не-не-не! Нападпітку - я амбітны, я агідны і агідна мне.
4.
Кат 01:35
4. Кат Хораша відаць крывую шыбеніцу з вакна маёй мансарды, пахілілася касцёл і ратуша, яна ж стаіць упарта. Так раптам захацелася крыху салодкай ваты, хіба яшчэ паспею, калі паспяшаюся я з самакатам. Зачынена. І не катаюць больше на поні. Сцямнела хутка, неўзабаве ўбачу поўню. Дадому крочу я з пакункам барбарысак. Мой родны горад! Быць хачу табе карысным! - Мама і Тата, праўда я стану катам? - Праўда, сыночак, хочаш смачных цукатаў?
5.
City 01:21
5. City Мы не гойсалі па жыце выгадаваныя ў сіці. It's a pity, it's a pity. Так, і мне зусім не шкода ні Кірылы, ні Мятода. Неба не заружавее - хiба ты не разумееш, што таполi, сосны адшумелi. На бiгбордзе каласiцца жыта, што жнуць маладзiцы у каляровых хустках з кветкамi.
6.
Хой 02:01
6. Хой У такі ж пануры дзень: дожджык з раніцы імжаў, і хмарка праляцела над радзільняй, дзе тады нарадзіўся Юры Хой. Ты прабач мне Юры Хой, незнарок я, анягож, растрывожыў твой спакой. Ты прабач, ядрона вош. Юры Хой, о, Юры Хой, табе вечны супакой.
7.
7. Lida sneakers As far as I'm concerned the pie got slightly burned. Cause stove we used Gefest while listening to way too much Civil Defense. In Lida sneakers, Switanak hoodie and worn-out Terranova jeans. I drink no liquor, I drink no smoothie. and hopefully I won't give in. Hey girl, how cute you are, how awesome. Just like this cornflower in bloom, in blossom. (in your) Lida sneakers, Switanak t-shirt and worn-out Terranova jeans. Down at Nemiga, She is so bitchin' like liver-flavoured aubergines. In Lida sneakers, Switanak t-shirt and worn-out Terranova jeans I drink no liquor, I drink no smoothie. and still and yet I don't have a double chin.
8.
8. Музыка, рыбак i млынар Вы будзьце пільнымі дзяўчаты: да гаражоў ён мае схільнасць. А сам без гаражу, заўважу, і нават без аўтамабілю. Калі ваш хлопец нешта меле, дзе цёгаўся, і што за тузін дзяўчат з ім быў, а потым, шэльма, на кухні парашкі гатуе. Калі ад ранку ён імкнецца штодня закінуць з сябрам вуды - тады шукайце шлях да сэрца праз печань гэтага паскуды. Вы абіраеце трываласць - няспраўны душ, мікрахвалёўку. і тых сяброў, з якіх навалай дзяліць вам аднапакаёўку. Я музыка - хоць куды, і рыбак хіба туды ж. Ой някепскі я млынар - адпаведны гаспадар.
9.
9. Кантрабас Я не вазіў ніколі кантрабас. І ты напэўна сігі не вазіў, ага. Ну маю я свой бус, і што далей? Дык з гэтага не вынікае што важу. Я не важу ні "Прыму", ні "Магнат" ні "Кронан" і не "Мінск Superslims". Ні "Queen" ментолавы, ні "ФЭСТ" і ні "Прэм'ер". Ну можа часам пачкаў быў правёз. Начальнік, ну вы што, я не вазіў іх ну ніколі, ды я наогул электронную палю. Вось у куце мой чамадан ружовы, ды ён пусты, ды што яго глядзець. Ну вось мыжу праехалі, дык што? Давай сабе запалім, даставай.
10.
10. Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў. Па магчымасці сягоння не змушай. Калі ласка, толькі не Ramones, і наогул анічога не ўключай. Калі хочаш, у калідоры запалі святло. Не, не трэба, не запальвай - я прашу. Калі ласка, не змушай мяне ісці ў жытло, бо я сёння анічога не хачу. Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў. Калі ласка, толькі не рамонт.
11.
Выхлап 03:56
11. Выхлап Першы крок па снезе рыхлым: раптам нехта дасць пад дыхла. Гэта ўсё табе нязвыкла, як і нам згаданы выхлап. Што ж, нязвыкла, ды прыемна. Спадзяемся, узаемна. То, напэўна, недарэмна мы перад публікай багемнай. Без абеду і выходных граем мы для вашай кодлы. - Слухай, выхлап - гэта ж шкодна? - Што ты кажаш, гэта ж подла! Бо наадварот карысны (паглядзі - амаль празрысты). Адкаркоўвай новы Рыслінг і ўдыхай глыбей наўмысна.

about

Запісана на студыях Mapletree і Vintage Mixing у ліпені-лістападзе 2014.
Звядзенне: Алег Даманчук, Mapletree studio (mapletreestudio.net)

www.vk.com/tlushch
www.facebook.com/tlushch
tlushch@gmail.com

credits

released December 4, 2014

license

tags

about

Тлушч Minsk, Belarus

Тлушч паўстаў на аскепках гурту Завулак Vinny Sitgm'ы недзе на Яблычны Спас 2012. Ад гэтага часу мы часта выступаем, а таксама зрабілі 2 запісы і ўжо распачалі трэці. Мы не заганяемся наконт стыляў і граем тое, што падабаеца, але асабліва не адыходзім далёка ад сваіх каранёў - панк року, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, рэггей, дыска і інш. Добрага чалавека мусіць быць шмат) Усім Тлушч! ... more

contact / help

Contact Тлушч

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Тлушч, you may also like: