We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Т​л​у​ш​ч

by Тлушч

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
01. Збянтэжаны Я крыху збянтэжаны, можа нават разгублены. і пляваць, што свежыя абаранкі й бублікі. Хай яны і чэрствыя, альбо ўжо зацвілыя. Адчуваю сэрцам, як зачапілі віламі з дна кампоснай ямы iх, нашай ці суседскае, бо абрус ўвесь плямамі (праўда, й быў запэцканы). Колеру расліннага затаўка пад хусткаю. штось гучыць шчымлівае з Кейпа, я надкусваю.
2.
02. Субкультурны слой Шырокая рыдлеўка i глыбокi субкультурны слой. I мне у iм капацца нi ахвоты, нi маральных сiл. I жнiвеньскаму сонцу пiрамiду не прагрэць Маслоў. Ну i няхай сабе, няхай i не прагрэтая зусiм. Гляджу як дрэвы ў парку спiлавалi ледзь не да камля. Магчыма цалкам, што iм нават болей так пасуе. I невядома, з кiм цяпер сябе мне атаясамляць, бо неабходна штось напяць, дык спандэкс цi касую? Субкультурны слой Субкультурны гной
3.
03. Сырое й небяспечнае Дзе айчынны рок пытаешся ў мяне шаноўны? - паспрабуй тут не загразнуць у пытаннях моўных. А хапала і ў нас такіх камандаў, што ажно да сутараг, ажно да ліхаманкі шчыльным гукам расчуліць умелі сэрца часам, што выходіў з-пад прымусу, з-пад абцасу. некаторым выканаўцам асабіста дзячу - дзякуй Спірыну Змітру і Алесю Чачу. жывы гук. усё па-чалавечаму - гастрольныя пасведчанні № 567656 мы на рагу дыхтоўнага і пекнага, сырога й небяспечнага. Нават ад артыстаў кшталту "Караля і блазна" ці магчыма адцурацца? Кажучы ўласна, я не выракаюся, але, калі быць шчырым, пагаджуся, што напраўду гэтае магчыма. жывы гук. усё па-чалавечаму - гастрольныя пасведчанні № 70602345ЭЮЯ. мы на рагу дыхтоўнага і пекнага, сырога й небяспечнага.
4.
04. Барселона Твая машына, твая кватэра - я твой мужчына, я твой сальсера. ласкавы дотык яе далоняў - гарачы поўдзень у Барселоне. І, як зазвычай, я у апёках, а часам, нават, у крывапацёках.
5.
05. Кінатэатр "Вільня" Кінатэатр "Вільня": заўжды напалена ў залі. Лепш адключы свой мабільны, каб раптам яго не аджалі. А на смаленскім вакзале калафіліншчыцы труцца. За столікам з штучнай азаліяй - з імі чакаў ператрусу. Меў я даволі нагодаў крочыць па лёдзе, па коўзкім. Пару разоў ледзь не голым быў ў казіно беластоцкім. Бо не умею спыняцца бо я зусім апантаны. Таму і дзеўкі туляцца, а не нашу я сутаны.
6.
06. Хэй, падлетак! Таксама быў такім. Разбэшчаны дзяцюк, ні разу ні рахіт - баяўся сам фізрук. Непаўналетні, непаўнавартасны. А скажуць вам: "Ды ён - зануда і батан!" Дык гэта ўсё - паклёп, паклёп, кажу я вам.
7.
07. Размеркаванне Ёсць нармальнае размеркаванне, а ёсць Пуасона, а таксама канчатковае ў радыяктыўнай зоне - мо пашчасціць трапіць некуды пад Ваўкавыск (добра, што ў нас аніводнай выспы). На вакзале ты дзяўчыну чмокнеш у шчаку і скажаш ёй: "Пакуль!" - сам сабе мяркуй. Думаеш, што ў гэтым вінаваты Гаус, праз яго паедзеш ты балоты паўз? Вінаватыя сталічныя твае сябры, Для якіх сягоння ў клубе мочаць рок "Звяры". Яны танчаць, п'юць кактэйлі, лаяць іхні смак, Не зважаючы, што цябе няма.
8.
08. Скажы сваёй сястры Скажы сваёй сястры, чаго сумелася? Каб не гуляла з байструкамі на New Balanc'ах. Кажу, кажу табе, што папсуюць дзяўчо. Ці ж не датычыць гэтае мяне, няўжо ж? Хай лепей вычуццы, ну а бел. літ найперш, бо без яе не ўладкавацца нікуды цяпер. Калі ў мяне быў час - чамусь не чыталася. Ты добра ведаеш, што ўрэшце атрымалася. Але засцерагу яе дакладна ад тых, што завальваюць страшэннымі накладамі. Каб хутка распісаць, закрыць пазіцыю, і каб пылілася да скону на паліцах, э. Цяпер друкуецца так мала вартага, але параю ёй аўтарытэтных аўтараў. На іхніх вокладках драпаў і мармытаў: "Я спадзяюся не апошні, хто гэта гартаў".
9.
09. Холадакамбінат Мы з маёй гірлой заточым пару фруктовых ільдоў, і я сентыментальна ўздыхну. Я хачу ізноў пачуць той гук, каб холад працяў наскрозь, дарэшты. А калі пачуў, што нібы холадакамбінат згарэў, яскрава сабе ўявіў. Як ляжаць ў вагні "Каштан", "Вавёрачка" і той дом, дзе мы так файна свой бавілі час.
10.
10. Яблычны спас Не магу прыгадаць, ці быў гэта Ілля, ці то Яблычны спас. Навакол - злагада, нам гудзела ралля і шумеў вадаспад. Мабыць на сенажаць на равэрах хіба ці то йшлі пехатой. Усіх дэталяў на жаль не ўзгадаю, прабач, бо і я ўжо не той. Хроп учора грамчэй, неахайна аброс і дадаў у вазе. І канчаю хутчэй, змарнаваў усё дабро немаведама дзе. А агеньчык, якога я грэўся каля, і дагэтуль не згас. Вось табе і Юр'я, вось табе і Ілля, вось і Яблычны Спас.
11.
11. Тлушч Мяне заўжды пужала залішняя вага. І сёння я ў жалі - набраў паў-Авагадра. Ну што, скажы, такога, што крыху пашчыльнеў? Цяпер не рызыкоўна кульнуцца ў чаўне. За кафедрай і фрэзай з прыродай запавет, калі пад круглым прэсам някепскі чалавек. Ён некаму пасуе, а іншым - не зусім. Фактурныя красуні й агідныя самцы. Усёй сваёю масай, тупіца і халуй, працягвай лянавацца і надалей пракрасцінуй. Палюй на чужых жонак, гадуй утульны плюш, цябе з Маленькім Джонам яднае толькі тлушч.

about

Запісана на Mapletree studio і Vintage Mixing studio у траўні-чэрвені 2013.
Звядзенне: Андрэй Свірыд (andddroid@gmail.com)
Вокладка: Паштэт

www.vk.com/tlushch
www.facebook.com/tlushch

credits

released September 30, 2013

license

tags

about

Тлушч Minsk, Belarus

Тлушч паўстаў на аскепках гурту Завулак Vinny Sitgm'ы недзе на Яблычны Спас 2012. Ад гэтага часу мы часта выступаем, а таксама зрабілі 2 запісы і ўжо распачалі трэці. Мы не заганяемся наконт стыляў і граем тое, што падабаеца, але асабліва не адыходзім далёка ад сваіх каранёў - панк року, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, рэггей, дыска і інш. Добрага чалавека мусіць быць шмат) Усім Тлушч! ... more

contact / help

Contact Тлушч

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Тлушч, you may also like: