more from
Robot Riot! Records
We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Live @ TNT

by Тлушч

/
  • Streaming + Download

    Includes high-quality download in MP3, FLAC and more. Paying supporters also get unlimited streaming via the free Bandcamp app.
    Purchasable with gift card

      name your price

     

1.
Мы з таварышам сягоння ў гуморы, не здаволімся півасам гумовым. Зарубіліся мы з ім па Каліноўскім, па жмудзінах, і ліцвінах, і літоўцах. І адкуль, скажыце, столькі красамоўства? Бо мы сёння, бо мы сёння Нападпітку, нападпітку, нападпітку. Тут у бары так прыемна, так утульна. Шкада толькі: прыбіральню рамантуюць. У настроі абсалютна ўрачыстым я магу з задавальненнем есці чыпсы. Што з таго, што кампаньён мой абмачыўся? Абмачыўся, абмачыўся. Нападпітку, нападпітку, нападпітку. Кюрасао, ён блакітны, а я - не, не-не-не-не-не! Нападпітку - я амбітны, я агідны і агідна мне.
2.
Таксама быў такім. Разбэшчаны дзяцюк, ні разу ні рахіт - баяўся сам фізрук. Непаўналетні, непаўнавартасны. А скажуць вам: "Ды ён - зануда і батан!" Дык гэта ўсё - паклёп, паклёп, кажу я вам.
3.
Скажы сваёй сястры, чаго сумелася? Каб не гуляла з байструкамі на New Balanc'ах. Кажу, кажу табе, што папсуюць дзяўчо. Ці ж не датычыць гэтае мяне, няўжо ж? Хай лепей вычуццы, ну а бел. літ найперш, бо без яе не ўладкавацца нікуды цяпер. Калі ў мяне быў час - чамусь не чыталася. Ты добра ведаеш, што ўрэшце атрымалася. Але засцерагу яе дакладна ад тых, што завальваюць страшэннымі накладамі. Каб хутка распісаць, закрыць пазіцыю, і каб пылілася да скону на паліцах, э. Цяпер друкуецца так мала вартага, але параю ёй аўтарытэтных аўтараў. На іхніх вокладках драпаў і мармытаў: "Я спадзяюся не апошні, хто гэта гартаў".
4.
Шырокая рыдлеўка i глыбокi субкультурны слой. I мне у iм капацца нi ахвоты, нi маральных сiл. I жнiвеньскаму сонцу пiрамiду не прагрэць Маслоў. Ну i няхай сабе, няхай i не прагрэтая зусiм. Гляджу як дрэвы ў парку спiлавалi ледзь не да камля. Магчыма цалкам, што iм нават болей так пасуе. I невядома, з кiм цяпер сябе мне атаясамляць, бо неабходна штось напяць, дык спандэкс цi касую? Субкультурны слой Субкультурны гной
5.
6.
Кінатэатр "Вільня": заўжды напалена ў залі. Лепш адключы свой мабільны, каб раптам яго не аджалі. А на смаленскім вакзале калафіліншчыцы труцца. За столікам з штучнай азаліяй - з імі чакаў ператрусу. Меў я даволі нагодаў крочыць па лёдзе, па коўзкім. Пару разоў ледзь не голым быў ў казіно беластоцкім. Бо не умею спыняцца бо я зусім апантаны. Таму і дзеўкі туляцца, а не нашу я сутаны.
7.
У такі ж пануры дзень: дожджык з раніцы імжаў, і хмарка праляцела над радзільняй, дзе тады нарадзіўся Юры Хой. Ты прабач мне Юры Хой, незнарок я, анягож, растрывожыў твой спакой. Ты прабач, ядрона вош. Юры Хой, о, Юры Хой, табе вечны супакой. Дзе айчынны рок пытаешся ў мяне шаноўны? - паспрабуй тут не загразнуць у пытаннях моўных. А хапала і ў нас такіх камандаў, што ажно да сутараг, ажно да ліхаманкі шчыльным гукам расчуліць умелі сэрца часам, што выходіў з-пад прымусу, з-пад абцасу. некаторым выканаўцам асабіста дзячу - дзякуй Спірыну Змітру і Алесю Чачу. жывы гук. усё па-чалавечаму - гастрольныя пасведчанні № 567656 мы на рагу дыхтоўнага і пекнага, сырога й небяспечнага. Нават ад артыстаў кшталту "Караля і блазна" ці магчыма адцурацца? Кажучы ўласна, я не выракаюся, але, калі быць шчырым, пагаджуся, што напраўду гэтае магчыма. жывы гук. усё па-чалавечаму - гастрольныя пасведчанні № 70602345ЭЮЯ. мы на рагу дыхтоўнага і пекнага, сырога й небяспечнага.
8.
9.
Кат 01:49
Хораша відаць крывую шыбеніцу з вакна маёй мансарды, пахілілася касцёл і ратуша, яна ж стаіць упарта. Так раптам захацелася крыху салодкай ваты, хіба яшчэ паспею, калі паспяшаюся я з самакатам. Зачынена. І не катаюць больше на поні. Сцямнела хутка, неўзабаве ўбачу поўню. Дадому крочу я з пакункам барбарысак. Мой родны горад! Быць хачу табе карысным! - Мама і Тата, праўда я стану катам? - Праўда, сыночак, хочаш смачных цукатаў?
10.
Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў. Па магчымасці сягоння не змушай. Калі ласка, толькі не Ramones, і наогул анічога не ўключай. Калі хочаш, у калідоры запалі святло. Не, не трэба, не запальвай - я прашу. Калі ласка, не змушай мяне ісці ў жытло, бо я сёння анічога не хачу. Калі ласка, не змушай мяне ісці дамоў. Калі ласка, толькі не рамонт.
11.
12.
Свеціць толькі маладзік, ты выходзіш з Moby Dick, Эй, брацішка, як яно, Вугляводнае вакно? Як наконт каб нам туды чаго-небудзь зафундырыць- ну напрыклад хоць піўца ну як, згода? малайца! Я гляджу: ты хлопец зух, я таксама - вось табе зуб, І такі ж меў андэркат У свой далёкі пубертат Я раўнюткі бы праспект, сінгл-спід веласіпед запыліўся ў гаражы. Драбязою памажы. Па дарозе ў Хуліган расшпіліўся кардзіган, з яго выпаў гаманец, І пачуўся звон манет І адбыўся ваш двубой са свінцоваю трубой: ты паехаў у шпіталь - вось табе і муай тай. Ну а мы ідзем далей, табе даўшы ***. Ты прабач за сантымент, вось апошні мой камент: "Нам чагось хутчэй налі пакуль усіх не прынялі, Хэй, бармэн, хутчэй сюды: Усім - Chivas, пацаны!"

credits

released December 25, 2021

Гітара - Сяргей Рылакс
Бас - Андрэй Свірыд
Бубны - Ігар Бандарэнка
Вакал - Павел Белы

Звядзенне: Андрэй Свірыд (andddroid@gmail.com)
Вокладка: Дзіма Ску

license

tags

about

Тлушч Minsk, Belarus

Тлушч паўстаў на аскепках гурту Завулак Vinny Sitgm'ы недзе на Яблычны Спас 2012. Ад гэтага часу мы часта выступаем, а таксама зрабілі 2 запісы і ўжо распачалі трэці. Мы не заганяемся наконт стыляў і граем тое, што падабаеца, але асабліва не адыходзім далёка ад сваіх каранёў - панк року, спалучаючы яго з сальсай, глэмам, рэггей, дыска і інш. Добрага чалавека мусіць быць шмат) Усім Тлушч! ... more

contact / help

Contact Тлушч

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Тлушч, you may also like: